Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
За што варта змагацца беларускім жанчынам? Хто вінаваты ў тым, што жанчын гэтак мала ў публічным жыцьці краіны - у палітыцы, бізнэсе, кіраўнічых пасадах? Ці патрэбныя квоты для прадстаўніцтва беларіскіх жанчын у органах улады? на гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы адказваюць старшыня грамадзкага аб'яднаньня маладых сацыял-дэмакратаў "Маладая Грамада" Юлія Міцкевіч і журналістка, актывістка фэмінісцкага руху Сьвятлана Курс.
Свабода бяз гальштукаў
Савецкія сьвяты ў постсавецкіх краінах. Што і як сьвяткуецца 8 сакавіка ў постсавецкіх краінах — Беларусі, Грузіі, Украіне? Ад якіх сьвятаў з чырвонага савецкага календару яны адмовіліся, а якія захавалі? У перадачы бяруць удзел супрацоўніцы Радыё Свабода — Марыяна Драч (Украінская служба), Манана Кузьма (Грузінская служба), Алена Ціхановіч (Беларуская служба). Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
Вольная студыя
«Збудавалі царкву разам!» — гэты саракамэтровы надпіс на агароджы новазбудаванай сьвятыні немагчыма не заўважыць пры ўезьдзе ў Горадню. У будаўніцтве храма Ўсіх Беларускіх Сьвятых, дзе багаслужбы адбываюцца па-беларуску, самы чынны ўдзел браў бізнэсовец і краязнавец Валянцін Дубатоўка, які будзе госьцем перадачы.
Зона Свабоды
Беларусь і Вэнэсуэла пасьля сьмерці «сябра Ўга». Лёс папулізму: вэнэсуэльскае люстэрка для Беларусі. Гэтыя тэмы ― ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і аглядальнікі рускай службы нашага радыё Аляксандар Госьцеў.
Падарожжы Свабоды
Ці ўсе лягеры ваеннапалонных, якія існавалі вакол сталіцы, вядомыя і якімі словамі людзі ўспамінаюць шараговых нямецкіх салдат, што стаялі ў іхных хатах "на пастоі"? І ці ўсе паліцаі пасьля вайны трапілі ў ГУЛАГ? Адказы на гэтыя пытаньні - у новай перадачы пра вёску Канюцічы, што пад Менскам.