Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
У студзені экспарт тавараў зь Беларусі паменшыўся на 15% ў параўнаньні з студзенем мінулага году. У чым прычыны дэфіцыту замежнагандлёвага балянсу? Якія гэта можа мець наступствы для эканомікі? Якія пэрспэктывы павялічэньня беларускага экспарту? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук і экспэрт Лібэральнага клюбу Антон Болтачка.
Вольная студыя
«Збудавалі царкву разам!» — гэты саракамэтровы надпіс на агароджы новазбудаванай сьвятыні немагчыма не заўважыць пры ўезьдзе ў Горадню. У будаўніцтве храма Ўсіх Беларускіх Сьвятых, дзе багаслужбы адбываюцца па-беларуску, самы чынны ўдзел браў бізнэсовец і краязнавец Валянцін Дубатоўка, які будзе госьцем перадачы.
Праскі акцэнт
Як успрынялі 5 сакавіка 1953 Янка Брыль і Васіль Быкаў? У чым Зянон Пазьняк бачыць розьніцу паміж Сталіным і Лукашэнкам? Хто на загад Сталіна аддаў Вільню і чаму калгасы існуюць да сёньня? Пра гэта – у перадачы з архіву Свабоды, якая ўпершыню прагучала 10 гадоў таму. Яе падрыхтаваў і вядзе Сяргей Навумчык.
Свабода бяз гальштукаў
Як прыходзяць і сыходзяць дыктатары? Памёр 56-ты прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўго Чавэс, які прыйшоў да ўлады на хвалі папулізму. Чым патлумачыць, што ўсенародныя выбары часта выйграюць папулісты? Сьмерць, палацавы пераварот альбо рэвалюцыя — ці адзіныя гэта прычыны іх зыходу з палітычнай арэны? Гэтыя тэмы ў перадачы «Бяз гальштукаў» абмеркавалі Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў.