Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Адначасова галадуюць за кратамі ў Гомелі і ў Віцебскай вобласьці прадпрымальніцы Сьвятлана Дваранінава і Яўгенія Бачурная. * Наўпроставы эфір з Аляксандрам Валчанінам, лідэрам беларускіх чарнобыльцаў, пра спробу прабіць фінансаваньне сяброў арганізацыі праз Саўмін так званай “саюзнай дзяржавы”. * Да 1000-годзьдзя ўзгадваньня ў летапісах пра Вялікае княства Літоўскае Аляксей Марачкін рыхтуе партрэтную галерэю выбітных дзеячаў княства. * Сёньня ў шэрагу краінаў сьвету пачынаецца пракат дакумэнтальнага фільму пра мядзьведзяў. Сярод галоўных “герояў” – два беларускіх мішкі. Пра стужку шмат пішуць у замежным друку. * Інтэрвію да 90-х угодкаў БНР з Васілём Сёмухам * Бліц-аналіз * Чарговае інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Франакам Вячоркам
Начная Свабода
* Госьця – сустаршыня грамадзкага аб'яднаньня "Жаночы незалежны дэмакратычны рух" Людміла Пеціна. * "Начныя досьледы" – праца камунальных службаў. * Якасьць водаправоднай вады ў рэгіёнах Беларусі: Берасьцейшчына і Магілёўшчына. * Рэпартаж з прэзэнтацыі фотавыставы "Край сьвету і сьвятла: палескія закоскі" былога намесьніка пасла ЗША ў Беларусі Джона Кунстадтэра. * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Гурт "Osimira". * "Начная чытанка": проза Вінцэся Мудрова.