Расклад праграмаў
06:32 - 06:44
Паштовая скрынка 111
Нам піша Ганна Пашкевіч з Івейскага раёну: "Каб падпісацца за Раманчука я адмыслова езьдзіла з сваёй вёскі з Гарадзенскай вобласьці ў Менск. Цяпер мне сорамна перад людзьмі, якіх я агітавала за Раманчука. Бывай, Яраслаў..." Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
06:45 - 06:57
Падарожжы Свабоды
Я наўмысна вырашыў у часе вандроўкі па Лідчыне паехаць за 40 кілямэтраў, у самую глыбінку, у паміраючую, як лічыцца, вёску Кірыянаўцы, дзе ўсяго сем дзясяткаў жыхароў. Але сустрэў сэнсацыйны сюрпрыз - пераступіўшы празь нізкі парог хаціны, у адказ на прадстаўленьне, што я - журналіст зь Менску, зь лёту пачуў: "З лукашэнкаўскімі пісакамі гутарыць ня будзем, а слухаем выключна Радыё Свабода"...
Presenter: