Расклад праграмаў
Зона Свабоды
Амэрыка на ростанях: выбары зь непрадказальным вынікам. Тэледэбаты як люстэрка дэмакратыі. Чаго чакаць Беларусі ад наступнага прэзыдэнта ЗША? Гэтыя і іншыя тэмы ― ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, аналітык цэнтральнай службы навінаў нашага радыё Браян Уітмар і дарадца прэзыдэнта Радыё Свабода Яфім Фіштэйн.
Вольная студыя
Паводле распараджэньня кіраўніка краіны да канца гэтага году ў Беларусі павінен быць наладжаны масавы выпуск слуцкіх паясоў. Ці магчыма за такі кароткі тэрмін аднавіць страчаную ткацкую тэхналёгію? І ці будзе на фабрычных вырабах выява Пагоні – як на паясах XVII–XVIII стагоддзяў? Пра гэта ды іншае – у гутарцы з мастацтвазнаўцам Маяй Яніцкай.
Праскі акцэнт
Як забясьпечваецца празрыстасьць і сумленнасьць выбараў у ЗША? Чаму пытаньні абортаў і шлюбаў паміж геямі – сярод найважнейшых праблемаў выбарчай кампаніі? Якому кандыдату ў прэзыдэнты аддае перавагу амэрыканская моладзь? Па гэтых пытаньнях вядуць спрэчку маладыя беларускія эмігранты ў ЗША, прыхільнік рэспубліканцаў Яўген Іванюк і сымпатызант дэмакратаў Мікола Салавей.