Расклад праграмаў
Зона Свабоды
Чаму беларусы сварацца? Адмарозкі, псэўды і агенты: чаму беларусы сварацца паміж сабой? Пераможца атрымлівае ўсё: прынцып Лукашэнкі ці ўсяго грамадзтва? Ці прайшоў час маральных аўтарытэтаў? Гэтыя і іншыя пытаньні – ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У ёй удзельнічаюць пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў і Сяргей Дубавец і палітык Вінцук Вячорка.
Праскі акцэнт
Што лепш: добрыя законы ці добрыя кіраўнікі? Былі абнародаваныя дадзеныя сакавіцкага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД). Чаму за апошні квартал эканамічнае самаадчуваньне беларусаў пагоршылася, а стаўленьне да ўлады – не зьмянілася? Ці вераць беларусы ў посьпех мадэрнізацыі? Чаму яны аддаюць перавагу добрым кіраўнікам у параўнаньні з добрымі законамі? Чаму зьнізіўся давер да апазыцыі і незалежных СМІ? Гэтыя вынікі сакавіцкага апытаньня НІСЭПД у Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі Павал Вусаў і Валер Карбалевіч і сацыёляг Сяргей Нікалюк.
Свабода ў турмах
Стаміўшыся змагацца за сваіх блізкіх, сямейнікі зьвяртаюцца да ўчастковых з просьбай накіраваць родных у ЛПП – установу сыстэмы МУС, мэта якой "адвадзіць" чалавека ад алькаголю з дапамогай працоўнай тэрапіі. Эфэктыўнасьць лячэбна-працоўных прафілякторыяў абмяркоўваюць яго былыя сядзельцы, журналіст, псыхоляг, мінакі на вуліцах Гомеля. Таксама ў праграме: Мітрапаліт Кандрусевіч з нагоды Вялікдня: "Трэба глядзець на грэх і на чалавека асобна"