Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Сёньня чакаецца выхад на волю вялікай групы затрыманых актывістаў * Учора ўвечары ў Магілёве адбылася сустрэча Зьмітра Дашкевіча з магілёўскімі актывістамі і шарагоўцамі, чыю падтрымку ён адчуваў у Шклоўскай калёніі * Частка прадпрымальнікаў, якая паводле ўказу прэзыдэнту перайшла ў ПУПы і зарэгістравалася па хатнім адрасе, атрымала жыроўкі зь вялізнымі лічбамі * У Пружанах актывісты дэмакратычнага руху правялі пэрформанс – адкрыцьцё помніка льготам. Гэткім чынам апазыцыянэры паспрабавалі наноў прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы адмененых ільготаў.
Начная Свабода
* Госьць - аўтар "Начной чытанкі" мастак Артур Клінаў * Апытаньне: які ваш горад мары? * Міністэрства гандлю, якое адказнае за разьмяшчэньне рэклямы, заклапочанае праблемай прапаганды акультызму ў мэдыях. Якія акультныя навукі распаўсюджаныя ў Беларусі? Хто да іх зьвяртаецца? Колькі гэта каштуе? * Кінаагляд Максіма Жбанкова * АБЛОГа беларускага інтэрнэту * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Сяргей Новік-Пяюн