Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Лукашэнка абвясьціў аб рэформе дзяржапарату. Чаму ўзьнікла гэтая ідэя? Якіх вынікаў рэформы варта чакаць? Чаму яна пачынаецца зь міліцыі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і былы міністар працы Аляксандр Сасноў.
Вольная студыя
Дакладнае вызначэньне сёньняшняй палітычнай сытуацыі ва Ўкраіне даў паэт Іван Драч: "Мячом Дняпра расьсечана Ўкраіна". Сёньня знакаміты творца, адзін з заснавальнікаў украінскага "Руху", прэзыдэнт Усясьветнага кангрэсу ўкраінцаў, Герой Украіны адкажа на пытаньні, датычныя Беларусі.
Падарожжы Свабоды
Цяжка знайсьці іншую вёску падобную па гістарычнай блытаніне і загадкавасьці. У ХІХ стагодздьзі сёньняшні Гурнофель узьнік як прыватны фальварак Лебяда. За некалькі кілямэтраў тады ж утварылася і аднайменная вёска, якая ад пачатку мінулага стагодьздзя, у 20-х гада, пад палякамі стала Гурнофелем. Ні ў інтэрнэце, ні ў аповедах краязнаўцаў няма тлумачэньняў - чаму і што азначае гэтая назва. Падарожжа на Шчучыншчыну - у Гурнофель.