Расклад праграмаў
Вынікі году. Чаму Эўропа прыпыніла санкцыі?
Чаму Эўразьвяз вырашыў прыпыніць санкцыі адносна Беларусі? Як нармалізацыя стасункаў паміж Менскам і Брусэлем адаб’ецца на ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі? Як будуць разьвівацца стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам у 2016 годзе? Гэтыя пытаньні ў перадачы «Вынікі году. Экспэртыза Свабоды» абмяркоўваюць палітоляг, аналітык Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан і дырэктар Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў.
Вынікі году. Пачатак канца беларускай сацыяльнай мадэлі
Упершыню за шмат гадоў валавы ўнутраны прадукт Беларусі апусьціўся да мінусавай адзнакі. Хто вінаваты ў эканамічных правалах? Наколькі была адэкватнай эканамічная палітыка ўладаў? Пра што сьведчаць спрэчкі пра рэформы ў кіроўных колах? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы Свабоды» эканаміст Аляксандр Абуховіч і экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук.