Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* У Менск прылятае першы віцэ-прэм’ер Украіны: Кіеў стварае саюз дзяржаваў дзеля супольнай абароны ад расейскай энэргаманаполіі * Бліц-аналіз: ці рэальны блёк транзітных дзяржаваў * Каб спыніць адток кадраў, у Чашніцкім раёне пачалі прымаць клятву вернасьці ў маладых спэцыялістаў, якія трапілі сюды па разьмеркаваньні * Ранішні рэпартаж: у чацьвер увечары Тэатар лялек даваў спэктакль “Тутэйшыя”. Гарадзенцы ўспрынялі яго ў кантэксьце падрыхтоўкі да 90-х угодкаў БНР і сытуацыі, якая склалася вакол сям’і Казуліных * Інтэрвію з мастаком Алесем Пушкіным да 90-х угодкаў БНР * 29 лютага бывае раз на чатыры гады: як тое ўспрымаецца народжанымі ў гэты дзень, іхнымі бацькамі? * Малады немец, які выпадкова даведаўся, што ў адным зь беларусчкіх дзіцячых дамоў жыве ягоны двухгадовы сын, дабіўся ўсынаўленьня малога, якога маці назвала Эрыхам Эрыхавічам * Заключнае інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Ўладзімерам Папругам
Начная Свабода
* Госьць - малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Зь першага сёлетняга нумару часопіс “Дзеяслоў” пачаў публікацыю ўспамінаў Коласавага сына. Сярод іншага Міхась Міцкевіч апавядае пра бацькавы захапленьні жанчынамі. * Сёньня ў Менску адбываецца “Рок-каранацыя” – жывы рэпартаж з імпрэзы. * “Начныя досьледы”: размова пра фэномэн сацыяльных сетак. * Апытаньне: чаго вам не хапае ў інтэрнэце? * Рэпартаж зь менскай выставы “Куды прыводзяць мары?” і аповед пра новую пастаноўку на сцэне “Беларускай опэры” – твор кампазытара XVIII стагодзьдзя Яна Давіда Голянда “Чужое багацьце нікому ня служыць”. * “Гукапіс” Аляксандра Памідорава: Гурт “Hasta la fillsta” * “Начная чытанка”. Вершы Насты Манцэвіч.