Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму "Ці шукае Лукашэнка шляхоў прымірэньня з Масквою?" З губэрнатарам Курскай вобласьці Расеі Міхайлавым учора сустрэлася прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам. Ці можна гэта разглядаць як сыгнал прымірэньня Маскве? Як можна ацаніць заявы Лукашэнкі падчас перамоваў? Ці паверыць Масква сьлязам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды" журналіст газэты "Белорусы и рынок" Паўлюк Быкоўскі зь Менску і намесьнік дэкана факультэту ўсясьветнай эканомікі і ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту – Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў з Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.
Падарожжы Свабоды
Вёска Мядзьведзічы знакамітая тым, што ў тутэйшым касьцёле доўгі час служыў ксёндз Вацлаў Пянткоўскі, які ў 70-я гады стварыў падпольную сэмінарыю, дзе рыхтаваў будучых беларускіх сьвятароў. Ці памятаюць, ці шануюць вяскоўцы свайго ксяндзя? З гэтымі пытаньнямі Зьміцер Бартосік паехаў у Мядзьведзічы, вёску ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці.