Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Вулічныя акцыі апазыцыі: рытуал ці апэляцыя да грамадзтва?” Арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі правялі прэсавую канфэрэнцыю. Чаму вулічныя акцыі апазыцыя праводзіць у традыцыйным фармаце? На каго яны скіраваныя? Чаму на іх слаба рэагуе грамадзтва? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” сустаршыня рады народных сходаў Віктар Івашкевіч і палітоляг Юрый Чавусаў.
Вольная студыя
Падчас падрыхтоўкі да друку “Слоўніка фразэалягізмаў” у выдавецтве “Беларуская энцыкляпэдыя” пільнымі рэдактарамі з яго было выкінута больш за 500 устойлівых выразаў. У “крамольныя” яны трапілі найперш таму, што ў слоўнікавых артыкулах падаваліся са спасылкай на творы Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Уладзімера Арлова, Аляксандра Лукашука… Доктар філялёгіі, прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Іван Лепешаў раскажа ў “Вольнай студыі”, як цэнзураваўся ягоны слоўнік.