Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Чым могуць скончыцца нафтавыя перамовы Беларусі й Расеі? Які бок мае больш козыраў у гэтых напружаных спрэчках? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць зь Менску эканаміст Барыс Жаліба, з Масквы дацэнт маскоўскага дзяржаўнага інстытуту м міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.
Вольная студыя
У почаце клясыкаў – герояў кнігі Валерыі Навадворскай "Паэты і цары" – фігуруюць Васіль Быкаў і Ўладзімер Караткевіч. Чым іх творчасьць блізкая аўтарцы, якая лёгка цытуе беларускіх майстроў слова ў арыгінале? Чаму дыктатары не сябруюць між сабой, і ў якой краіны – Беларусі ці Расеі – больш сьветлая будучыня? На гэтыя ды іншыя пытаньні Міхася Скоблы адкажа вядомы расейскі палітык, заснавальніца партыі "Дэмакратычны саюз" Валерыя Навадворская.
Падарожжы Свабоды
Ня так даўно з аўтобуснай мапы Лідчыны зьнік маршрут на Малое Мажэйкава, дзе месьціцца цэнтар найбуйнейшага і вядомага на ўсю краіну аграгарадка. У часе наведаньня яго неяк ухваліў і Аляксандар Лукашэнка. Доўгі час я падсьвядома аб'яжджаў паселішча, ведаючы, колькі паказухі, кропкава разьмеркаваных грошай ды тэхнікі ўкідваецца для прызначанай быць узорнай гаспадаркі. Аж пакуль пра Мажэйкава не загаварылі і ў апазыцыі...