Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Беларусь, Расея і Казахстан стварылі Мытны саюз. Чаму ўдалося сфармаваць новае аб’яднаньне ў кароткія тэрміны? Хто выйграе, а хто прайграе ад стварэньня Мытнага саюзу? Што набудзе, а што страціць Беларусь? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Портнікаў.
Падарожжы Свабоды
Часам цікавыя архітэктурныя помнікі знаходзяцца ў такіх маленечкіх вёсках, у такой глыбокай глухамані, што давецца пра іх можна толькі з краязнаўчых сайтаў або выпадкова праяжджаючы праз тыя мясьціны. У вёсцы Гіравічы, што ў Валожынскім раёне, ужо каторы год развальвяецца стары заезны двор. Пра старую карчму і ня толькі - у перадачы Зьмітра Бартосіка.
Беларускае замежжа
Вяртаньне суайчыньнікаў, асабліва моладзі, прынята лічыць станоўчай зьявай. Сацыёлягі адзначаюць, аднак, што цяпер у жыхароў краін Усходняй Эўропы павялічыліся засьцярогі адносна вяртаньня суайчыньнікаў-эмігрантаў з-за магчымай канкурэнцыі. Вяртацца альбо не вяртацца пасьля атрыманьня заходняга дыплёму, і як сустракае тых, хто вяртаецца, радзіма ― на форуме Беларускага замежжа абмяркоўвае моладзь з розных краін Эўропы і Амэрыкі.
Свабода на Белсаце
Мядзьведзеў-Лукашэнка: Дуэль прэсавымі канфэрэнцыямі. - Кіеўская сустрэча трох міністраў замежных справаў вяртае ідэі Вялікага Княства Літоўскага. - Мытны саюз Расеі, Казахстана і Беларусі: чаму, навошта і каму выгадны. Гэтыя тэмы – ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы радыё Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк і аглядальнік рускай службы Радыё Свабода Ірына Лагуніна.