Расклад праграмаў
Ранішні эфір
“Праскі акцэнт” – якія формы можа прыняць паляпшэньне адносінаў паміж Эўропай і афіцыйным Менскам? Чаму Злучаныя Штаты не зьнялі санкцыі адносна Беларусі, як гэта зрабіў Эўразьвяз? Над гэтымі тэмамі разважаюць: экспэрт лёнданскай кампаніі “Sovetnik” Натальля Лешчанка, украінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў і аналітык нашага радыё Браян Уітмор. Вядзе перадачу Юры Дракахруст. "Дом литаратара" – "круглы стол” на тэму “Дэміталізацыя беларускай літаратуры – Паўлюк Багрым, Леся Беларуска і “Сказ пра Лысаю гару”. Удзельнічаюць: крытык Ганна Кісьліцына, літаратуразнаўца Міхась Тычына і гісторык літаратуры Язэп Янушкевіч. Вядучы: Міхась Скобла
Ранішні жывы эфір
Сёньня ў Вільні апазыцыйныя палітыкі сустракаюцца з дэпутатамі Эўрапарлямэнту, якіх не пусьцілі ў Беларусь Госьць эфіру – электрамантажнік па абслугоўваньні рэклямных канструкцый Аляксей Берасьнеў, удзельнік «жывога шчыта”. Дапамагаў тушыць машыну Рамана Менцюка, выцягваў людзей з аўтамабіляў, падчас суду паказаў: міліцыянты не дапамагалі пацярпелым, ён рабіў за іх іхнюю справу. Сёньня пачынаецца працэс па справе Менцюкоў. Як паўплываў на харчаваньне шараговых гарадзенцаў фінансавы крызыс? Апытаньне “Свабоды” А таксама: агляд друку, бліц-аналіз на актуальную тэму і гутарка з грамадзкай рэдактаркай тыдня Наталькай Васілевіч.