Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Беларускі ўрад паставіў задачу да канца сакавіка атрымаць кантрольныя пакеты акцый у менскім холдынгу «Абутак-Прамень» і бабруйскім «Чырвоным харчавіку». Навошта ўлады гэта робяць? Чаму рыхтуюцца зьмены ў сыстэме ўладальніцкага нагляду ў акцыянэрных таварыствах? Якія наступствы для эканомікі будуць мець такія дзеяньні ўладаў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць прафэсар Барыс Жаліба і журналістка газэты "Белорусы и рынок" Тацяна Манёнак.
Вольная студыя
Больш за два гады прайшло з часу апошняй Плошчы, а яна і сёньня змушае кагосьці ганарыцца, кагосьці спусьціцца на зямлю, кагосьці да гэтай пары натхняе. Плошча-2010 натхніла барда Андрэя Мельнікава на стварэньне песеннага альбому пад назвай "Зубы на далоні", які днямі быў прэзэнтаваны ў Менску і пра які пойдзе гутарка ў перадачы.
Свабода бяз гальштукаў
Які імідж як турыстычная краіна мае Беларусь ў сьвеце? Хто і па што едзе сюды? Што прапаноўвае Беларусь на турыстычным рынку — прыроду, гісторыка-культурныя каштоўнасьці, шопінг, казіно, сэкс? Гэтыя пытаньні абмяркоўвалі ў праскай студыі журналісты Сяргей Абламейка і Вячаслаў Ракіцкі, у менскай — рэдактар газэты «Туризм и отдых» Лілія Кобзік.