Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Сытуацыя на валютным рынку Беларусі будзе стабілізавана праз паўтара-два месяцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Чаму ўлады не асьмеліліся тэрмінова прыняць нейкія кардынальныя захады для стабілізацыі курсу? Чаму кіраўніцтва краіны баіцца правесьці лібэралізацыю валютнага рынку і ўзяць курс на эканамічныя рэформы? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць фінансавы аналітык Сяргей Чалы і эканаміст, намесьнік кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.
20 гадоў таму
20 гадоў таму, 25 жніўня 1991 году, Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня на запатрабаваньне парлямэнцкай апазыцыі БНФ надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. Беларусь стала незалежнай краінай. У сёньняшняй перадачы - успаміны ўдзельнікаў тых падзеяў.