Расклад праграмаў
Чытальная заля
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. "На экстранным пасяджэньні на тэму адсутнасьці дыктараў украінскі рэдактар Васыль Шульга сказаў: "Галына будэ в нас чытаты. Я іі навчу." Я ўкраінскую мову ведала нядрэнна і яшчэ лепш яе ўмацавала, перакладаючы украінскія матэрыялы колішняму шэфу – містэру Шэнклэнду. З украінскімі калегамі заўсёды намагалася гаварыць на іхняй мове. Але я досыць скептычна аднеслася да гэтай прапановы. Скончылася гэта тым, што некалькі гадоў я была дыктарам у трох рэдакцыях Радыё Свабода: беларускай, рускай і ўкраінскай".
Экспэртыза Свабоды
Газавы канфлікт скончыўся, пастаўкі і транзыт газу адноўлены. Ці дамаглася Расея сваіх мэтаў у ходзе гэтай вайны? Хто набыў, а хто страціў падчас канфлікту? Ці ёсьць непрадбачаныя наступствы газавай вайны? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітычны аналітык Аляксандр Фядута зь Менску і аглядальнік часопісу "Russia Profile" Дзьмітрый Бабіч зь Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.