Чаму афіцыйныя мэдыі фактычна праігнаравалі пахаваньне Васіля Старавойтава? Ці існуе сёньня магчымасьць намэнклятурнага перавароту? Гэтыя тэмы разам з былым міністрам сельскай гаспадаркі, палітвязьнем Васілём Лявонавым абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук і Сяргей Навумчык.
Агляд вашых званкоў на Свабоду. Сярод тэмаў: наш адказ Эўропе. Расейскія рублі. Маладая Беларусь і Міхась Забэйда-Суміцкі. Швэйкавы кавярні. І нячыстая сіла пасьля 40-ка гадоў.
Чарговая частка ўспамінаў былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча "Маё жыцьцё — крах і ўваскрошаньне СССР". Сёньня Станіслаў Шушкевіч вяртаецца да лёсу зьніклых і дае сваю ацэнку расьсьледаваньню выбуху ў менскім мэтро.
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі
Жыцьцё музыкі з чорнага сьпісу, досьвед удзелу ў выбарчай кампаніі, супраца з найлепшымі паэтамі -- пра гэта ды іншае Франак Вячорка і Ганна Соўсь гутараць са Зьмітром Вайцюшкевічам.