Расклад праграмаў
06:04 - 06:30
Праскі акцэнт
Што Плошча можа проціпаставіць моцы сілавых структураў? Чаму ў 2011 годзе ў Беларусі пачалі катаваць палітычных вязьняў? Ці варта падпісваць прашэньне аб памілаваньні? Над гэтымі тэмамі ў перадачы разважаюць былы начальнік менскага СІЗА №1, палітычны эмігрант Алег Алкаеў, праваабаронца Валеры Шчукін і карэспандэнт "Свабоды" Алег Грузьдзіловіч.
Presenter:
07:30 - 07:43
Зона Свабоды
Ці быў багатым Ёсіф Сталін? Што паказвае спажываньне напаказ? Багатыя людзі: рухавік прагрэсу, карупцыянэры ці паразыты? Гэтыя і іншыя тэмы ― у чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, аглядальніца ўкраінскай службы Радыё Свабода Мар'яна Драч і дарадца прэзыдэнта Радыё Свабода Яфім Фіштэйн.