Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Прызначэньне на высокія пасады Пятра Пракаповіча і Віктара Шэймана выклікала нэгатыўны рэзананс сярод грамадзкасьці. Чаму ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі даўно не зьяўляюцца новыя асобы? Якімі крытэрыямі ён кіруецца пры вылучэньні на высокія пасады? Ці варта чакаць нейкіх зьменаў у палітыцы ў зьвязку з гэтымі прызначэньнямі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Мечыслаў Грыб і шэф-рэдактар газэты "Наша ніва" Андрэй Дынько. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.
Вольная студыя
Два гады ў Саюзе беларускай моладзі і сем гадоў у Гулагу – гэткі лёс Ірыны Волкавай, якая жыве ў Пінску. Часам на пінскіх вуліцах яна сустракае свайго сьледчага, які на старасьці гадоў стаў бамжом і якому яна ўсё даравала. Пра СБМ і славутае Кенгірскае паўстаньне вязьняў, удзельніцай якога была, спадарыня Ірына раскажа ў перадачы.