Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Кадравыя зьмены перад выбарамі” Прэзыдэнт прызначыў новых кіраўнікоў Менскай і Гарадзенсай абласьцей. Якая лёгіка гэтых кадравых рашэньняў? Ці зьвязаныя яны з выбарамі? Якіх пераменаў варта яшчэ чакаць? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Мячыслаў Грыб і намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Товарищ” Анатоль Гуляеў. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.
Падарожжы Свабоды
Кажуць, што ў Беларусі засталося толькі каля 40000 вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. Але, насамрэч іх значна больш. Бо зусім не ўлічаныя тыя людзі, якія прымалі ўдзел у вайне, дапамагаючы савецкім партызанам. Ежаю, адзеньнем ды шмат чым яшчэ. Людзі, якія рызыкавалі сваім жыцьцём на працягу ўсёй акупацыі. Адна з такіх удзельніцаў будзе гераіняй новай перадачы пра вёску Заазер’е Бялыніцкага раёну.