Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Візыт у Менск прэм’ера Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева выклікаў вялікую інфармацыйную хвалю на тэму прыватызацыі. Што зьмянілася ў пытаньні прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў расейскім капіталам? Якія ёсьць ў Расеі рычагі ціску на Беларусь? Што хуткім часам Аляксандр Лукашэнка здасьць Маскве? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандр Старыкевіч зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.
Падарожжы Свабоды
Пакуль горад Глыбокае рыхтуецца да сьвята беларускага пісьменства, у вёсцы Прыпернае, што пад самым Глыбокім, раённыя ўлады прынялі рашэньне ліквідаваць бібліятэку. Як да гэтага паставіліся прыпярняне і як на актыўнасьць людзей адрэагавалі ўлады? Пра гэта чарговая перадача з сэрыі "Падарожжы Свабоды".