Расклад праграмаў
Праскі акцэнт
Два фільмы на расейскім канале за месяц з рэзкай крытыкай Лукашэнкі – што стаіць за гэтым? На каго ў большай ступені яны разьлічаныя – на беларускага ці расейскага гледача? Ці можна чакаць наступных крокаў з боку Масквы? Удзельнічаюць: зь Менску – галоўны рэдактар газэты “Наша Ніва” Андрэй Дынько, з Масквы – аглядальнік газэты “Коммерсантъ» Павал Шарамет.
Экспэртыза Свабоды
“Як апазыцыя можа выкарыстаць канфлікт паміж Менскам і Масквою?” Супрацьстаяньне паміж беларускімі і расейскімі ўладамі стварае новую сытуацыю для апазыцыі. Ці спрыяе гэта апанэнтам рэжыму? Ці умацоўвае канфлікт пазыцыі Лукашэнкі? Што можа прапанаваць апазыцыя? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карнеенка і старшыня Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет” Сяргей Калякін.
Беларускае замежжа
Адны лічаць, што пра гэта ня варта гаварыць ― гэтыя пачуцьці не для эфіру, іншыя пачынаюць размову пра гэта самі, нават калі іх і не пытаесься. Настальгія. Альбо, як многія кажуць ― гэта не зусім настальгія, але... Туга па радзіме, сум па тым, што засталося дома альбо па тым, чаго і не было ― і як лекаваць настальгію, калі яна існуе. Беларусы з-за акіянаў і з суседніх краін абмяркоўваюць тэму на форуме Беларускага замежжа.
Падарожжы Свабоды
У самы аддалены ад асноўных грузапатокаў мытны пункт на расейска-беларускай мяжы я хацеў патрапіць даўно. Нашы Ляды і расейскія Грабяні – за некалькі соцень мэтраў адна ад адной, разьдзеленыя мостам праз раку Мярэя. За савецкім часам расейцы і беларусы мелі хаты і зямельныя ўчасткі па абодва бакі ўмоўнай тады мяжы. Таму мэтай №1 я паставіў сабе параўнаць два цяпер розныя лады жыцьця некалі роднасных у літаральным сэнсе вёсак. Беларусы і расейцы на памежжы.