Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
“Газпром” рыхтуецца з панядзелка скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%. Чаму ўзьнік гэтая газавая завінавачанасьць? Чаму Расея перавяла канфлікт у палітычную плоскасьць? Калі і як вырашыцца канфлікт? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак зь Менску і аглядальніца выдавецкага дому "Коммерсантъ" Натальля Грыб з Масквы.
Беларуская Атлянтыда
"У родным краю, як у раю", "Дзе маці нарадзіла, там і радзіма", "Хоць еш крапіву ды салому, але пры дому", "Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы", "Мілы той куток, дзе вязаны пупок" – так казалі і кажуць беларусы. Пра спрадвечнае і сёньняшняе разуменьне беларусамі радзімы, пра тое, як гэтае разуменьня зафіксавалася ў фальклёры, аўтар праграмы гутарыць з мовазнаўцам і дыпляматам Пётрам Садоўскім.