Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Інтэрнэт-партал World Database of Happiness (Сусьветная база зьвестак пра шчасьце) выклаў вынікі дасьледаваньняў, у якіх назваў самыя шчасьлівыя і няшчасныя краіны сьвету. * Інтэрвію зь літаратарам і кнігавыдаўцом Уладзімерам Сіўчыкавым з нагоды сёньняшняе прэзэнтацыі дваццацівасьмімоўнага эўраслоўніка. * У пасёлку Руба Віцебскага раёну мясцовыя жыхары з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі дамагліся, каб 4-й Лясной вуліцы вярнулі імя Віктара Дольнікава, які загінуў у 1984 годзе ў Аўганістане. * Бліц-аналіз. 19 траўня Аляксандар Лукашэнка правёў перамовы з кіраўніком голдынгу “Базавы элемэнт” і кампаніі “Рускія машыны” Алегам Дзерыпаскам. Расейскі алігарх прапануе стварэньне на базе "Рускіх машын" і МАЗу машынабудаўнічага голдынгу. Ці будзе прададзены МАЗ расейцам?
Начная Свабода
Сёньня госьцем “Начной Свабоды” будзе доктар эканамічных навук Барыс Жаліба. Тэма размовы – продаж беларускіх прадпрыемстваў замежным інвэстарам. У начных досьледах – пра падтапленьне менскіх вуліцаў пасьля залеваў – меркаваньні кіроўцаў, камунальнікаў і ДАІшнікаў. Мы раскажам пра тое, як полацкія ўлады забаранілі канцэрт гурту “Усяслаў Чарадзей”, спаслаўшыся на тое, што Усяслаў Чарадзей быў чараўніком. У “Гукапісе” – пра гурт “Унія”, а ў "Начной чытанцы" – вершы і ўрыўкі з паэмаў Анатоля Вярцінскага.