Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Рэпартаж з Курапатаў: што робіцца дзеля аднаўленьня крыжоў. * Наўпроставы эфір з старшынём Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянонам Пазьняком * Як сьвяткавалі Дзень Волі ў мінулыя гады * Адзін зь першых палітзьняволеных Беларусі Рыгор Кійко -- пра 90-я ўгодкі БНР * Апытаньне пра БНР і сьвяткаваньне Дня Волі сярод гамельчукоў * Як займаюцца ў сьвеце фармаваньне іміджу краінаў * У якім становішчы апынуліся вясковыя Дамы быту * Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Рыгорам Сітніцам: мастак і рэлігія
Начная Свабода
Сёньня госьцем “Начной Свабоды” будзе філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч. Тэмаю размовы – рыхтаванае ў Менску адзначэньне 90-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У “Начных досьледах” размова пра падвышэньне камунальнымі службамі платы за ўтрыманьне свойскіх жывёлін у камунальных кватэрах. У нашым апытаньні магілёўцы скажуць, якую жывёліну яны завялі б у сябе дома. Рэпартаж зь сёньняшняга гарадзенскага канцэрту гурту “N.R.M”. У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра лідэра гурту “P.L.A.N.” Андрэя Плясанава, Максім Жбанкоў раскажа пра відэанавінкі тыдня, а ў “Начной чытанцы” гучыць проза Паліны Качатковай.