Расклад праграмаў
Зона Свабоды
За што зьбілі кантралёрку ў Наваполацаку? Ці этычна езьдзіць на дарагой машыне ў беднай краіне? Загадкі і разгадкі роўнасьці па-беларускую. Гэтыя і іншыя тэмы ― ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Ганна Соўсь і Юры Дракахруст, праз скайп сувязь з Менску – аглядальнік газэты «Народная воля», блогер Будзімір.
Вольная студыя
У почаце клясыкаў – герояў кнігі Валерыі Навадворскай "Паэты і цары" – фігуруюць Васіль Быкаў і Ўладзімер Караткевіч. Чым іх творчасьць блізкая аўтарцы, якая лёгка цытуе беларускіх майстроў слова ў арыгінале? Чаму дыктатары не сябруюць між сабой, і ў якой краіны – Беларусі ці Расеі – больш сьветлая будучыня? На гэтыя ды іншыя пытаньні Міхася Скоблы адкажа вядомы расейскі палітык, заснавальніца партыі "Дэмакратычны саюз" Валерыя Навадворская.
Праскі акцэнт
Ці адбываецца ў Беларусі дэмантаж сацыяльнай дзяржавы? Чаму Лукашэнка не пайшоў па шляху стварэньня алігархату? Ці сапраўды беларусы ня хочуць рынкавых рэформаў? Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць сацыёляг Аляксандар Аўтушка, эканаміст, блогер Дзьмітры Ісаёнак і слухач Лёнданскай школы эканамікі Георг Плашчынскі.