Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Апазыцыя канчаткова падзялілася ў пытаньні аб фармаце далейшага ўдзелу ў парлямэнцкай выбарчай кампаніі. Якога выніку можна дасягнуць тактыкай «байкоту»? Чаму кампанія «Гавары праўду» вырашыла ўдзельнічаць у выбарах да канца? Ці ёсьць у апазыцыі стратэгія на пасьлявыбарчы пэрыяд? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы Свабоды» старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і намесьнік кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Вольная студыя
Ад лістападаўцаў да «Талакі» і «Майстроўні». Што з чыннасьці беларускіх маладзёвых арганізацый мінулага стагодзьдзя актуальнае для моладзі сучаснай? Гутарка з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім.
Падарожжы Свабоды
У 140-тысячнай Воршы, якая ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў Беларусі, склалася цікавая перадвыбарчая сытуацыя. На ўсіх чатырох участках аршанскіх выбарчых акруг зарэгістраваныя апазыцыйныя кандыдаты. У якіх умовах яны вядуць агітацыйную кампанію? Чым імкнуцца прывабіць будучых выбарцаў? Пра што гавораць зь імі?
Бібліятэка Свабоды
Ад панядзелка да пятніцы новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».