Расклад праграмаў
Жарсьці па авіябазе
Бліжэй ці далей ад Расеі стала Беларусь у 2015 годзе? Жарсьці па авіябазе, «беларускі пармэзан», расейскі рынак і «рускі сьвет» Пра гэта – ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы таксама ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў і аглядальнік расейскай службы нашага радыё Андрэй Шары.
Новы год, стары ўрад
Аляксандр Лукашэнка прызначыў урад. З чым была зьвязаная затрымка зь яго зацьвярджэньнем? Чаму кіраўнік дзяржавы захаваў стары склад ураду? Якіх дзеяньняў можна ад яго чакаць? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін і кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.
Прысьвячаецца Талацэ
Чатырнаццаць гадоў інжынэр-будаўнік Валеры Міцкевіч езьдзіў па Беларусі і дасьледаваў помнікі сакральнай архітэктуры. У выніку ў сьвет выйшла кніга “Каталіцкія кляштары XIV–XVIII стагодзьдзяў у межах сучаснай Беларусі”, якую аўтар прысьвяціў моладзевай суполцы “Талака”, чыё трыццацігодзьдзе адзначаецца сёлета. Былы талаковец і дасьледнік – госьцем перадачы.