Расклад праграмаў
Чытальная заля
“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: “Напачатку сваіх успамінаў я сказала, што ў 1942 годзе зь менскай Самапомачы мы зь дзядулям пазнаёміліся зь Янінай Аляксандраўнай Каханоўскай. Зь сям’ёй Каханоўскіх і Андрусышыных зьвязаная вялікая частка майго жыцьця і жыцьця маіх дзяцей Аляксандра і Юры. Зь Юляй Каханоўскай, дачкой Яніны, я пазнаёмілася яшчэ ў лягерах уцекачоў. Але яна была на два гады маладзейшая. У нашым апошнім лягеры для перамешчаных асобаў у мяне быў вельмі добры сябра ўкраінец Грыц Андрусышын. У яго, як і ў мяне, быў акардэон, і мы зь ім кожную суботу гралі на танцах для лягернай моладзі…”
Падарожжы Свабоды
На дарогах Беласточчыны адбыліся заўважныя і прыемныя зьмены: сям-там зьявіліся ўказальнікі на беларускай мове. Першы такі ўказальнік прывёў мяне ў вёску Рудуты, дзе я пазнаёміўся з унікальнай майстаркай Зояй Майстровіч. Пра сваю чарговую вандроўку на Падляшша распавядае Зьміцер Бартосік.
Беларуская Атлянтыда
"У родным краю, як у раю", "Дзе маці нарадзіла, там і радзіма", "Хоць еш крапіву ды салому, але пры дому", "Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы", "Мілы той куток, дзе вязаны пупок" – так казалі і кажуць беларусы. Пра спрадвечнае і сёньняшняе разуменьне беларусамі радзімы, пра тое, як гэтае разуменьня зафіксавалася ў фальклёры, аўтар праграмы Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з мовазнаўцам і дыпляматам Пётрам Садоўскім.
Паштовая скрынка 111
Нам піша Васіль Валошка з Радашкавічаў: “Якую мэту ставяць перад сабой шматлікія апазыцыянэры-самавылучэнцы. Відавочна ж, толькі ідыёт можа спадзявацца, што пры сёньняшняй сыстэме ён здольны перамагчы Лукашэнку”. Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
Чытальная заля
“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: "Сп. Абрамчык спытаўся ў мяне, ці не хацела б я паехаць хаця б на год у Нямеччыну, дапамагчы наладзіць беларускія перадачы. Я, ясна, хацела б зь вялікай прыемнасьцю, але не раней за чэрвень 1954-га году, калі атрымаю дыплём. Сп. Абрамчык сказаў у Камітэце, што на тэхнічную працу ў Беларускай сэкцыі ён мае кандыдатку, але ў Амэрыцы, бо ў Эўропе – няма. Там ня вельмі усьцешыліся: палёты з ЗША ў Эўропу былі вельмі дарагія... Нарэшце яго спыталі, а што ягоная кандыдатка ўмее рабіць. І тут сп. Абрамчык за мяне расьпісаўся: “Галіна Ганчарэнка ўсё ўмее рабіць”. Гэта іх вельмі заінтрыгавала, і яны захацелі паглядзець на мяне".
Экспэртыза Свабоды
“Газпром” рыхтуецца з панядзелка скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%. Чаму ўзьнік гэтая газавая завінавачанасьць? Чаму Расея перавяла канфлікт у палітычную плоскасьць? Калі і як вырашыцца канфлікт? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак зь Менску і аглядальніца выдавецкага дому "Коммерсантъ" Натальля Грыб з Масквы.