Расклад праграмаў
06:32 - 06:45
Онлайн-канфэрэнцыя
На пытаньні адказвае Ірына Халіп, журналістка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Ірыне Халіп, якая стаіць на ўліку ў міліцыі пасьля вызваленьня з турмы, дазволілі часова выехаць зь Беларусі, каб наведаць мужа ў Лёндане і рэдакцыю расейскай "Новой газеты" ў Маскве.
Presenter:
06:47 - 06:59
Свабода бяз гальштукаў
Чаму камуністычны сакратар займае першыя радкі рэйтынгу выбітных гістарычных асобаў у незалежнай Беларусі? 13 лютага Пятру Машэраву спаўняецца 95 гадоў. Асобу аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў часы нямецкай акупацыі, доўгатэрміновага — 15 гадоў — кіраўніка Беларусі, і ягоную ролю ў грамадзкай сьвядомасьці — абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Вячаслаў Ракіцкі. Вядзе перадачу Сяргей Навумчык.
Presenter: