Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
У аўторак кіраўнік Беларусі правёў вялікую прэсавую канфэрэнцыю. Якое агульнае ўражаньне ад выступу Аляксандра Лукашэнкі? Ці ёсьць нейкія сэнсацыйныя заявы? Якія можна зрабіць палітычныя высновы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Уладзімер Падгол і палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі.
Вольная студыя
Да якой культуры належыць фільм Сяргея Лазьніцы “Ў тумане”? Пастаўлены па аднайменнай аповесьці Васіля Быкава міжнароднай кінакарпарацыяй, зьняты па-расейску ў не зусім беларускіх пэйзажах, з удзелам актораў з розных краінаў… Кінарэжысэр Кшыштаф Занусі выкажа сваё бачаньне беларускага кіно, пачытае Купалу ў арыгінале, а таксама патлумачыць, чаму мастак павінен дыстанцыявацца ад улады.
Паштовая скрынка 111
Нам піша Аляксей Паўловіч з Горадні: “Нашы высокія чыноўнікі, якія топчуць усё беларускае, пасьля сыходу з пасадаў чамусьці вельмі хутка аказваюцца ў Маскве, на новых высокіх пасадах. Міжволі задаеш сабе пытаньне, а ці не былі яны наўмысьля пасланыя сюды”. Гэты ды іншыя лісты слухачоў “Свабоды” — у новым выпуску перадачы.