Вечаровы госьць, сацыяльныя досьледы, галасы людзей
Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі
Гэты чалавек распавёў беларускім дзеткам адкуль наш род. Гэты чалавек патлумачыў што такое незалежнасьць. Уладзімер Арлоў і ягоныя сыны - у перадачы "Бацькі і дзеці беларускай незалежнасьці".
Нам піша Ігар Пасноў зь Віцебску: "Няякаснае чарніла ў Беларусі таньнейшае за квас. За год толькі ў тым доме, дзе я жыву, ад такога алькаголю памерлі ва ўзросьце 40-50 гадоў пяць ці шэсьць чалавек..." Гэты ды іншыя лісты слухачоў чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
Вёску Ржавец ад Менску калісьці аддзяляў хваёвы лес, але па меры наступленьня гарадзкой рысы вёска апынулася ледзь ня ў цэнтры самага дарагога сталічнага раёну. Адсюль добра бачныя і "Мінск-арэна" і Ждановічы. Як сябе пачуваюць у новай сытуацыі старажылы Ржаўца?
"Пра свой хатні арышт я яшчэ напішу раман": гутарка з паэтам і лідарам кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімерам Някляевым.