Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
Навіны Беларусі й сьвету, надвор'е, агляд друку, гутарка з госьцем, ранішнія рэпартажы, бліц-аналіз, музычная старонка. * Апазыцыя рыхтуе несанкцыянаваны мітынг з нагоды візыту ў Менск Ўладзімера Пуціна.* У Палаце прадстаўнікоў разглядаюць Закон аб інфармацыі.* У Беларусі за 11 месяцаў на вытворчасьці загінулі 210 чалавек.* Рэпартаж з генэральнай рэпэтыцыі канцэрту ў гонар 400-годзьдзя беларускай вакальнай музыкі.* Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Міколам Шарахам.* Госьць ранішняга эфіру Аляксандар Таўстыка, лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.
Начная Свабода
Вынікі несанкцыянаванай дэманстрацыі "За незалежнасьць" у цэнтры Менску пракамэнтуе намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Нашым госьцем таксама будзе музыка, лідэр гурту "Разьбітае сэрца пацана" Дзяніс Тарасенка. У апытаньні жыхары Магілёву скажуць, што ім падабаецца ў "трасянцы". У "Начных досьледах" – пра тое, куды можна аддаць непатрэбныя рэчы. У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Уліс". У "Начной чытанцы" – вершы Тацяны Сапач.