Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Моладзь і прэзыдэнцкія выбары” За часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў краіне фактычна вырасла новае пакаленьне. Якія каштоўнасьці дамінуюць у маладзёвым асяродзьдзі? Ці зьяўляюцца маладыя людзі прыхільнікамі прэзыдэнта? Якая можа быць пазыцыя моладзі падчас прэзыдэнцкіх выбараў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” старшыня маладзёвай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты” Міхась Пашкевіч і рэдактар мультымэдыя часопісу "34" Ірына Віданава. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.
Падарожжы Свабоды
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва толькі 23 працэнты жыхароў Беларусі дома размаўляюць па-беларуску. І толькі 53 адсоткі лічаць роднай мовай беларускую. Калі і чаму беларусы згубілі нацыянальнае пачуцьцё? Цікавы адказ наш карэспандэнт атрымаў у вёсцы Міхалова, што рыхтуецца да свайго зьнішчэньня.
Свабода на Белсаце
Перадвыбарчы ландшафт. Загадка даты выбараў. Выбух у расейскай амбасадзе і сьмерць Алега Бебеніна: зьвеньні аднаго ланцугу? Гэтыя тэмы – ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы нашага радыё Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст, Ян Максімюк і Віталь Цыганкоў