Расклад праграмаў
Чытальная заля
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. У сёньняшняй перадачы: "Я, замест Бабруйску, паставіла месца нараджэньня Мінск. А Саветы тым часам ня спалі. Дабраахвотна ўжо ніхто не хацеў вяртацца ў Савецкі Саюз, а ўцекачоў былі тысячы ў Нямеччыне. Прадстаўнікі савецкай рэпатрыяцыйнай місіі пачалі пераконваць амэрыканскія вайсковыя ўлады, што гэта ўсё калябаранты і наагул -- злачынцы. І што амэрыканцы мусяць выдаць іх Саветам. Урэшце амэрыканцы згадзіліся паказаць прадстаўнікам савецкай місіі картатэку ўцекачоў у Баварыі. Саветы адабралі карткі ўсіх, хто нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, і сказалі: "Гэтых асобаў вы мусіце аддаць нам." Аднойчы прыйшоў да нас вельмі ўсхваляваны француз мэсьё Сінье, паклікаў мяне й сказаў, каб я заўтра ж пайшла туды, дзе я рэгістравалася і сказала, што я памылкова ня так напісала горад, дзе нарадзілася: гэта ня Мінск, а Мінск-Мазавецкі ( горад польскі). Я зрабіла так, як сказаў мэсьё Сінье, там мяне вылаялі: "Такая дылда, а ня ведае, дзе яна нарадзілася!" Гэты Мінск-Мазавецкі фігуруе ў маіх дакумантах да гэтага часу".
Беларуская Атлянтыда
"Сваё хазяйства мілей чужога царства", "У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца", "Няхай таго чорт апануе, хто свайго не пільнуе" – так спрадвеку казалі і кажуць беларусы. Пра адвечнае і сёньняшняе стаўленьне беларусаў да гаспадаркі, сядзібы у цыкле "Мудраслоўе" праграмы Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда" разважае фальклярыстка Лія Салавей.
Чытальная заля
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. У сёньняшняй перадачы: Разам з усімі пераехала ў лягер Міхельсдорф і Беларуская гімназія. Яна была заснаваная ў 1945-м годзе. У 1947-м годзе ей было прысвоена імя Янкі Купалы. Умовы навучаньня ў гімназіі былі надзвычай цяжкія й складаныя. Вучыліся мы фактычна без падручнікаў. Настаўнікі пісалі для нас канспэкты, якія мы мусілі хуценька перапісваць і перадаваць другім. Сытуацыя была падобная да навучаньня ў прагімназіі ў Менску падчас нямецкай акупацыі. Таксама, як і тады, увесь час хацелася есьці.
Экспэртыза Свабоды
“Дыялёг ці імітацыя?” 10 чэрвеня адбылося чарговае паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта. Ці можна лічыць гэты орган формай зваротнай сувязі паміж уладай і грамадзтвам? Наколькі канструктыўным быў дыялёг? Якімі могуць быць ягоныя вынікі? Удзельнікі: дырэктар Цэнтру сыстэмных бізнэс-тэхналёгій SATIO Жана Грынюк і ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч.