Расклад праграмаў
Дом літаратара
Амаль адначасова ў Беларусі праходзяць два песенныя фэстывалі – віцебскі “Славянскі базар” і “Александрыя склікае сяброў” на Аршаншчыне. Пра тэкставую культуру сучасных песьняў паразважае паэт Генадзь Бураўкін. Чым беларускі народ расчараваў расейскага мастака Мікалая Неўрава? Пра свой новы раман-дасьледаваньне “Мастак і парабкі” раскажа Віктар Карамазаў. У другой частцы перадачы – традыцыйны агляд “Вершаў на Свабоду”.
Праскі акцэнт
Чым зьяўляюцца акцыі маўклівых воплескаў – авангардам будучай арміі пераменаў ці лякальнай зьявай, якая ня будзе мець ніякіх наступстваў? Які прагноз эканамічнай і сацыяльнай сытуацыі ў Беларусі, ці будзе паглыбляцца эканамічны крызіс, ці ператворыцца незадаволенасьць ў масавы публічны пратэст? На гэтыя тэмы спрачаюцца блогер Дзьмітры Ісаёнак, кіраўнік гомельскай арганізацыі руху “За Свабоду” Пётар Кузьняцоў і палітоляг Дзяніс Мельянцоў.