Расклад праграмаў
Чытальная заля
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. У пачатку травеня 1945-га году Баварыю занялі амэрыканцы. Тут на фабрыках і ў вёсках працавала шмат прымусова вывезенай моладзі. Ясна, што ўсе яны сумавалі па сваіх родных і марылі як найхутчэй вярнуцца дадому. А прадстаўнікі савецкай рэпатрыяцыйнай місіі тут як тут. Пачалі агітаваць, каб вярталіся хутчэй. " Радзіма чакае, Радзіма ўсім усё даравала!" Пачаліся спрэчкі: "Што нам Радзіма даравала? Нас жа прымусова сюды прывезьлі. Шмат каго з нас немцы проста схапілі на вуліцах!" Мала хто з гэтай моладзі ведаў, што Сталін абвясьціў усіх, хто працуе ў Нямеччыне, здраднікамі Радзімы.
Паштовая скрынка 111
Уладзімер Ваўчонак зь вёскі Груштэлішкі Браслаўскага раёну піша: "Выбары ў саветы паказалі гнілую сутнасьць беларускай палітычнай сыстэмы. Ніякай канкурэнцыі нідзе, апроч буйных гарадоў, не было. На гэтае блазенства не хадзіў, а па раёне яўка пад 95 працэнтаў, як за часамі "вялікага правадыра". У Браслаўскім раёне толькі ў адной акрузе былі два кандыдаты, астатнія - безальтэрнатыўныя. Праўда, у нашай школе новы дырэктар - адэкватны чалавек: нікога на выбары не ганяў, казаў: няхай прышлюць пісьмовую пастанову з управы адукацыі, а выконваць загады толькі са слоў - сябе не паважаць." Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
Экспэртыза Свабоды
У панядзелак Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях разьвіцьця вышэйшай школы. Ці сапраўды узровень беларускай адукацыі высокі? Ці трэба Беларусі далучацца да Балёнскага працэсу? Чаму прэзыдэнт ставіцца да яго з засьцярогай? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч і былы прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Дунаеў. (паўтор ад 8 чэрвеня)
Чытальная заля
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. У сёньняшняй перадачы: "Я, замест Бабруйску, паставіла месца нараджэньня Мінск. А Саветы тым часам ня спалі. Дабраахвотна ўжо ніхто не хацеў вяртацца ў Савецкі Саюз, а ўцекачоў былі тысячы ў Нямеччыне. Прадстаўнікі савецкай рэпатрыяцыйнай місіі пачалі пераконваць амэрыканскія вайсковыя ўлады, што гэта ўсё калябаранты і наагул -- злачынцы. І што амэрыканцы мусяць выдаць іх Саветам. Урэшце амэрыканцы згадзіліся паказаць прадстаўнікам савецкай місіі картатэку ўцекачоў у Баварыі. Саветы адабралі карткі ўсіх, хто нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, і сказалі: "Гэтых асобаў вы мусіце аддаць нам." Аднойчы прыйшоў да нас вельмі ўсхваляваны француз мэсьё Сінье, паклікаў мяне й сказаў, каб я заўтра ж пайшла туды, дзе я рэгістравалася і сказала, што я памылкова ня так напісала горад, дзе нарадзілася: гэта ня Мінск, а Мінск-Мазавецкі ( горад польскі). Я зрабіла так, як сказаў мэсьё Сінье, там мяне вылаялі: "Такая дылда, а ня ведае, дзе яна нарадзілася!" Гэты Мінск-Мазавецкі фігуруе ў маіх дакумантах да гэтага часу".
Беларуская Атлянтыда
"Сваё хазяйства мілей чужога царства", "У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца", "Няхай таго чорт апануе, хто свайго не пільнуе" – так спрадвеку казалі і кажуць беларусы. Пра адвечнае і сёньняшняе стаўленьне беларусаў да гаспадаркі, сядзібы у цыкле "Мудраслоўе" праграмы Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда" разважае фальклярыстка Лія Салавей.