Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Кіраўнік Беларусі даў інтэрвью тэлерадыёкампаніі «Мир». Якія праблемы існуюць у дачыненьнях Беларусі з Расеяй? Як ацаніў Аляксандр Лукашэнка адносіны з Захадам? Чаму ў яго такая дзіўная рэакцыя на вынікі выбараў ў Грузіі і Вэнэсуэле? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў і палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі.
Вольная студыя
Мастак Мікола Купава гатовы прадаць сваю карціну «Бітва пад Воршай» і яшчэ 19 сваіх твораў, каб аднавіць у той самай Воршы старажытны храм. Не бянтэжыць творцу-патрыёта той факт, што парэшткі колішняй уніяцкай сьвятыні сёньня належаць Расейскай праваслаўнай царкве. Што яшчэ апрача зямляцкіх пачуцьцяў падштурхоўвае яго да дабрачыннасьці, Мікола Купава раскажа ў «Вольнай студыі».
Падарожжы Свабоды
За савецкім часам па пуцёўкі ў піянэрлягер «Белагруда» бацькі з большасьці рэгіёнаў Гарадзеншчыны таўкліся, як у чэргах па кілбасу. Месца было прэстыжнае — неглыбокая празрыстая рэчка Дзітва, утульныя спальныя карпусы, добрае харчаваньне, маляўнічыя краявіды, спартовыя ды ягадныя паходы пад вячыстымі старажытнымі хвоямі. Падарожжа на Лідчыну — у вёску Белагруда.