Расклад праграмаў
Праскі акцэнт
Што лепш: добрыя законы ці добрыя кіраўнікі? Былі абнародаваныя дадзеныя сакавіцкага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД). Чаму за апошні квартал эканамічнае самаадчуваньне беларусаў пагоршылася, а стаўленьне да ўлады – не зьмянілася? Ці вераць беларусы ў посьпех мадэрнізацыі? Чаму яны аддаюць перавагу добрым кіраўнікам у параўнаньні з добрымі законамі? Чаму зьнізіўся давер да апазыцыі і незалежных СМІ? Гэтыя вынікі сакавіцкага апытаньня НІСЭПД у Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі Павал Вусаў і Валер Карбалевіч і сацыёляг Сяргей Нікалюк.
Свабода ў турмах
Стаміўшыся змагацца за сваіх блізкіх, сямейнікі зьвяртаюцца да ўчастковых з просьбай накіраваць родных у ЛПП – установу сыстэмы МУС, мэта якой "адвадзіць" чалавека ад алькаголю з дапамогай працоўнай тэрапіі. Эфэктыўнасьць лячэбна-працоўных прафілякторыяў абмяркоўваюць яго былыя сядзельцы, журналіст, псыхоляг, мінакі на вуліцах Гомеля. Таксама ў праграме: Мітрапаліт Кандрусевіч з нагоды Вялікдня: "Трэба глядзець на грэх і на чалавека асобна"
Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету
Сёньня стартуе новы сэзон Свабоды са зьмененым часам і хвалямі перадачаў. Пра новы сэзон мы будзем гаварыць з Багданам Андрусышыным, пра новы офіс Вясны – з Алегам Грузьдзіловічам, пра новыя цэны арэнды – з Ігарам Карняём, пра тое, чаму буслы павярнулі назад са свайго шляху ў Беларусь – зь Віктарам Фінчуком. З нагоды 1 красавіка досьціпы вядомых і малавядомых людзей, анэкдот ад Івонкі Сурвілы і размова з рэдактарам “Нашай Нівы” Андрэем Скурко пра тое, адкуль бяруцца сучасныя анэкдоты. Жывы эфір: 18:00-18:30 19:00 -19:30 Тэлефон у студыю: +375 29 6514204 (Вэлком), Званіць можна ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio. Далучайцеся.

Сёньня ў выніковай гадзіне дня: Данчык, Анатоль Кот, родныя мясьціны Бяляцкага і мова «Беларусбанку» Ад 20-й да 21-й гадзіны ў жывым эфіры «Свабоды» зь вядучай Ганнай Соўсь: Гутарка з Данчыкам пра новы сэзон «Свабоды». Гутарка з акторам Анатолем Котам, выканаўцам адной з роляў у фільме «Жыве Беларусь!» Гутарка з кліентам «Беларусбанку» Дзьмітрыем Курзом, ініцыятарам пэтыцыі аб даданьні беларускай мовы ў мэню інфакіёскаў і іншыя сэрвісы гэтага банку. Гутарку з Валерам Каліноўскім аўтарам кнігі «Справа Бяляцкага» сэрыі «Бібліятэка Свабоды», які гэтымі днямі прэзэнтаваў кнігу ў Бабруйску, дзе палітвязень цяпер знаходзіцца ў турме; у Сьветлагорску, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады праваабаронцы, і дзе пахаваныя яго бацькі; а таксама ў Гомелі, дзе Алесь вучыўся ва ўнівэрсытэце і пачынаў сваю грамадзкую дзейнасьць. Шмат добрай музыкі і падсумаваньне падзеяў дня. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.