19 кастрычніка Лукашэнка падпісаў указ, які моцна рэфармуе НАН Беларусі. Фармальна гэта робіцца дзеля «ўдасканаленьня навуковай сфэры».
Новыя бясчынствы ў Парыжы сталі прычынай, чаму францускі ўрад заклікаў увесьці частковую камэнданцкую гадзіну, хаця яшчэ напярэдадні прэзыдэнт краіны гаварыў, што ўлады не хацелі бы ўводзіць такія захады.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
Акадэмію інтэлектуальных тэхналёгіяў, якую ствараюць паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, разьмесьцяць у комплексе, што на праспэкце Пераможцаў у Менску, пачынаў будаваць набліжаны да яго бізнэсовец Аляксандар Шакуцін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў удары ўкраінскага войска па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Паводле яго, гэтыя атакі наносяць шкоду ўсясьветнаму рынку дызэльнага паліва, у тым ліку амэрыканскаму, паведаміла Расейская служба Радыё Свабода.
Пасьля поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну краіны Балтыі адключыліся ад энэргетычнай сеткі Расеі і Беларусі, а Ўкраіна сынхранізавала сваю сыстэму з эўрапейскай.
Інцыдэнт здарыўся 18 кастрычніка з двума самалётамі Турэцкіх авіялініяў.
Палітычны рэжым Беларусі эвалюцыянуе ад аўтарытарызму да таталітарнай мадэлі. Гвалт прызнаны ўнівэрсальным сродкам вырашэньня ўсіх праблем. У той жа час пасьля 2020 году ў Беларусі ў шмат якіх сфэрах адбыўся дэфолт дзяржаўных функцыяў.
У ноч на 18 кастрычніка ў Літве невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяваньне спадарожнікавай сувязі Starlink, якім карыстаецца Ўкраіна.
Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? У «ПіКу Свабоды» падсумавалі галоўныя падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.
У Францыі праходзяць масавыя дэманстрацыі супраць зьніжэньня ўзроўню жыцьця. Пратэсты перарастаюць у беспарадкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыпыніў дзеяньне амаль усіх істотных санкцыяў, мытаў і абмежаваньняў, прадугледжаных двухпартыйным законам, закліканым узмацніць ціск на Расею, каб прымусіць яе спыніць вайну супраць Украіны.
Правааборонцы прызналі 8 чалавек палітвязьнямі і яшчэ 13 — былымі палітвязьнямі. А ўлады ў пятніцу традыцыйна абнавілі свае чорныя сьпісы.
Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчымае аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну структуру, як прапануе Ціханоўскі?
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расеі і Ўкраіна могуць дамовіцца аб заканчэньні вайны сёлета або ў наступным годзе.
Першапачаткова плянавалася, што суд 21 верасьня разгледзіць абвінаваўчы акт, выстаўлены ва Ўкраіне грамадзянцы Беларусі Іне Кардаш, але тады пасяджэньне перанесьлі.
Форум у Вільні быў прысьвечаны падтрымцы дэмакратычных рухаў у сьвеце і абароне людзей ад рэпрэсіяў.
Аляксандар Лукашэнка хоча вывесьці геаграфію стварэньня «народнага апалчэньня» па-за межы сельскіх саветаў. Але гэтага не прадугледжвае падпісаны ім закон.
Праект закону аб папраўках у Падатковы кодэкс на 2027 год накіравалі ў Палату прадстаўнікоў. Такі законапраект штогод рыхтуюць разам з праектам бюджэту.
Краіны «Групы сямі» (G7) пацьвердзілі падтрымку Ўкраіны і заявілі аб намеры вылучыць агулам 260 мільёнаў эўра на неадкладны рамонт пашкоджанага расейскім дронам саркафагу, пабудаванага над аварыйным чацьвёртым блёкам Чарнобыльскай АЭС.
Як стала вядома Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, украінская плятформа Trophylab, якая арганізуе выпрабаваньні й іншыя дасьледаваньні трафэйнай расейскай і паўночнакарэйскай вайсковай тэхнікі, адкрыла доступ да яе 376 замежным кампаніям і агенцтвам.
Віленскі саміт свабоды арганізавалі МЗС Літвы і міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House. У форуме ўдзельнічалі літоўскія палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, колішнія палітвязьні, дэмакратычныя лідэры, праваабаронцы зь Беларусі, Расеі, Кубы, Вэнэсуэлы і Ўкраіны.
Амэрыканская гісторык, журналістка і ляўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм адказала на пытаньне Радыё Свабода, як вынік вайны ва Ўкраіне можа паўплываць на далейшы лёс беларусаў.
Новыя правілы ўезду пачнуць дзейнічаць ужо 24 кастрычніка і будуць уводзіцца паэтапна да 1 ліпеня наступнага году.
Спэцыяльны дакладчык па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў даклад, прысьвечаны жанчынам.
Зьехаў зь Беларусі і выступаеш супраць Лукашэнкі — цябе прапануюць пазбавіць грамадзянства. На дзяржаўным тэлебачаньні гэта называюць «выгнаньнем з раю», спасылаюцца на заходні досьвед і прапануюць абысьці Канстытуцыю.
Былы палітвязень Дзьмітры Кучук, якога летась вывезьлі зь Беларусі, адкрыў у Літве совй бізнэс, але апынуўся ў складаным фінансавым становішчы.
Уладзімір Зяленскі заявіў аб аднаўленьні ўдараў па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Тым часам у Міністэрстве абароны Ўкраіны паведамілі, што апэрацыі Starlink падчас пускаў украінснкх дронаў аднавіліся.
Аўтар фатаграфій — Юзаф Шыманчык (1909-2003), які нарадзіўся ў Косаве, жыў там, а пасьля вайны пераехаў у Польшчу.
Авіяэкспэрты заклікаюць замежных апэратараў паветраных перавозак перагледзець свае палёты над тэрыторыяй Расеі з прычыны інтэнсіўных украінскіх абстрэлаў дронамі.
У дакумэнце гаворыцца пра два банкі, заблякаваныя ў межах праграмы санкцыяў, накладзеных на Беларусь.
Вялікая Брытанія вылучыць 17 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на рамонт Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая летась пацярпела ад расейскіх бесьпілётнікаў.
Рэпартаж тэлеканалу «Настоящее время» зь лініі фронту на поўдні Ўкраіны.
Улады прызналі, што летась інфляцыя перавысіла паказьнік, заплянаваны ўрадам.
Аляксандар Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі.
Як стала вядома Свабодзе, адкрыцьцё новых пашпартных цэнтраў у Польшчы або іншых краінах пакуль не плянуецца. Аднак самі дакумэнты працягнуць выдаваць, нягледзячы на нізкую актыўнасьць патэнцыйных уладальнікаў і панесеныя выдаткі.
З заснавальнікам сайту Gaga Daily Кірылам Нгуенам, які мае беларуска-віетнамскае паходжаньне, пагутарыла агенцтва AFP.
Лукашэнка асудзіў акцыі пратэсту ў Францыі і фактычна падтрымаў дзейнасьць францускіх уладаў, бо, паводле ягоных уяўленьняў, любая ўлада — па вызначэньні зьява сакральная. І таму замах на яе — гэта блюзьнерства.
Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны?
У чарговым відэа на канале «Cтрана для жизни» былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі заявіў: «Нашаму дэмакратычнаму руху патрэбныя сур’ёзныя рэформы». Свабода разьбіралася, чаго менавіта хоча Ціханоўскі і ці рэалістычна тое, што ён гаворыць.
Актывісты маладзёвай арганізацыі «Рада» распрацавалі сайт, на якім выкладзеная мапа менскіх лякацый, зьвязаных са сьмяротным пакараньнем у Беларусі.
МЗС Беларусі апублікавала заяву, у якой выступіла за адкрытасьць, дээскаляцыю і раўнапраўны дыялёг.
Канфэрэнцыю арганізавалі дэлегацыі дзяржаваў — удзельніц АБСЭ, якія ўваходзяць у нефармальную Групу сяброў дэмакратычнай Беларусі.
Штогод 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці.
У Літву прыбылі першыя сто вайскоўцаў двух амэрыканскіх батальёнаў, якія разьмесьцяцца ў краіне на сталай аснове.
Новая стратэгія NATO паказвае, што ў выпадку вайны з Расеяй цэлямі ўдараў могуць стаць і вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на міралюбную рыторыку Лукашэнкі, ягоны вайсковы хаўрус з Масквой стварае для краіны ўсё большыя рызыкі.
Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу — у ацэнках экспэртаў і палітыкаў.
Расейскія камандныя пункты і аб’екты СПА ў Беларусі могуць стаць цэлямі для ракетаў NATO, вынікае з матэрыялу The Wall Street Journal. За тое, што Беларусь стала часткай ваеннай палітыкі Расеі, нясе адказнасьць Лукашэнка, лічыць кіраўнік НАУ Павал Латушка.
Галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе прадставіў напярэдадні ваенны плян альянсу па перадухіленьні патэнцыйнай расейскай агрэсіі. Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман у інтэрвію «ПіКу Свабоды» адзначыў, што гэта ня столькі ваенная, колькі важная палітычная заява.
Загрузіць яшчэ