Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарона прыватнай інфармацыі

АБАРОНА ПРЫВАТНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Радыё Свабода лічыць, што карыстальнікі інтэрнэту маюць права на абарону прыватнай інфармацыі і на некантраляваны доступ да інтэрнэту і навігацыю ў ім.

Каб забесьпячыць нашым карыстальнікам як мага лепшыя інфармацыйныя паслугі, мы зьбіраем два віды інфармацыі аб нашых карыстальніках і ад іх: адрасы электроннай пошты, якія дасылаюць нам самі наведнікі сайту, якія жадаюць падпісацца на публікацыі Радыё Свабода праз электронную пошту, і агульныя статыстычныя дадзеныя для вывучэньня наведаньня сайту.

Адрасы электроннай пошты

Падпісчыкі на электронныя інфармацыйныя бюлетэні Радыё Свабода падаюць свае адрасы электроннай пошты для атрыманьня бюлетэняў. Радыё Свабода ні пры якіх абставінах не перадасьць дасланыя з гэтай мэтай адрасы нейкаму трэцяму боку. Лісты падпісчыкаў ня будуць выкарыстоўвацца ўнутры Радыё Свабода ні зь якай іншай мэтай апрача рассылкі бюлетэняў. Падпісчыкі могуць у любы час спыніць падпіску на любы бюлетэнь паводле інструкцыяў, падаваных у бюлетэні і на сайце. У выпадку праблемаў са спыненьнем падпіскі яны могуць зьвярнуцца да супрацоўніка Радыё Свабода на адрас, падаваны ў кожным бюлетэні, або напісаць у Інтэрнэтны аддзел Радыё Свабода на адрас web@rferl.org

Статыстычныя зьвесткі

Як і на бальшыні вэб­сайтаў, на сайце Радыё Свабода зьбіраюцца зьвесткі падчас наведаньня сайту. Мэта гэтага збору дадзеных – падлічыць колькасьць наведнікаў, выявіць зь якіх яны краінаў, якія старонкі чытаюць і г.д. Працэс збору гэтых дадзеных не дазваляе Радыё Свабода выявіць асобу наведніка, а толькі факт злучэньня з сэрвэрам кампутара з канкрэтным нумарам. Праграмнае забесьпячэньне, якое мы выкарыстоўваем для складаньня справаздачаў на падставе гэтых дадзеных, мае ў сабе стандартны мэханізм (cookies) для выяўленьня наведваных старонак. Гэтыя cookies ствараюцца адвольна пры кожнай новай сэсіі злучэньня і зьнікаюць пасьля таго, як наведнік пакіне сайт. Справаздачы, складзеныя на падставе гэтых дадзеных, прызначаныя для ўнутранага ўжытку, каб палепшыць сайт і лепш задавальняць наведнікаў сайту з улікам іх звычак спажываньня інфармацыі.

З пытаньнямі і камэнтарамі зьвяртайцеся на адрас web@rferl.org

XS
SM
MD
LG