Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя прызнаў, што экспэрты ў галіне аховы здароўя не змаглі прадказаць маштабы эпідэміі Эболы.
Колькасьць ахвяраў небясьпечнай і пакуль невылечнай ліхаманкі Эбола дасягнула амаль трох з паловай тысяч чалавек. Ці пагражае ліхаманка Эбола Беларусі? Што робяць у краіне, каб засьцерагчыся?
Гішпанскія ўлады пачалі расьсьледаваньне ў шпіталі ў Мадрыдзе пасьля таго, як мясцовая мэдсястра захварэла на хваробу Эбола, паведамляе ВВС.
Калектыў навукоўцаў дасьледаваў узор вірусу імунадэфіцыту чалавека, атрыманы з узораў крыві, узятых у горадзе Кіншаса (сталіца Дэмакратычнай рэспублікі Конга) у 1959 годзе.
«Гэтыя людзі — учора, сёньня і назаўсёды застаюцца сьвятымі сымбалямі», — гаворыцца ў заяве.
Паводле нядаўна апублікаванага рэйтынгу кампаніі Bloomberg, сыстэма аховы здароўя ў Беларусі больш эфэктыўная, чым у ЗША.
У Магілёве, каб папоўніць запасы крыві на станцыі пераліваньня, да здачы крыві прыцягваюць курсантаў інстытуту Міністэрства ўнутраных спраў. У мэдычнай установе кажуць, што сытуацыя з запасамі яе кампанэнтаў крытычная.
З ініцыятывы Міжнароднай асацыяцыі прадухіленьня самагубстваў і пры падтрымцы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя 10 верасьня адзначаецца Ўсясьветны дзень прадухіленьня самагубстваў.
Вясной 2011 году апаратчык Аляксандар Клімаў упаў з эстакады разгрузкі вадкай серы на Гомельскім хімічным заводзе з таго часу ня можа дамагчыся, каб траўму прызналі вытворчай.
Слухайце Жывую Свабоду ў 20.00
Беларускі ўрад павялічыў квоту на вытворчасьць пладова-ягадных вінаў, якія ў народзе называюць «чарнілам». Адмыслоўцы лічаць іх найбольш небясьпечным відам алькагольных напояў. Чаму гэтак адбываецца і да чаго можа прывесьці?
Амэрыканскі экспэрымэнтальны прэпарат Zmapp, створаны для лекаваньня ліхаманкі Эбола, прайшоў тэставаньне на малпах, прадэманстраваўшы стоадсоткавую эфэктыўнасьць.
У Гомель на вучобу пачынаюць прыяжджаць студэнты з Афрыкі, дзе буяе эпідэмія ліхаманкі Эбола. Як засьцерагаюцца ў абласным цэнтры ад пранікненьня сьмяротна небясьпечнага вірусу.
Усясьветная арганізацыя аховы здароўя прызнала распаўсюд вірусу сьмяротнай ліхаманкі Эбола ў заходняй Афрыцы надзвычайнай сытуацыяй міжнароднага значэньня.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька зламаў нагу падчас футбольнага Кубку Свабоды, які праходзіў 9 жніўня ў Менску. У сваім Фэйсбуку ён зьмясьціў фатаздымак, дзе ён у інваліднай калясцы, і напісаў: «Усе ж такi безь вiзыту ў лякарню не абышлося. Футбол, як палiтыка, патрабуе ахвяр...»
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) сёньня абвясьціла, што распаўсюджваньне віруса ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы ўяўляе сабой пагрозу міжнароднага значэньня і зьяўляецца надзвычайнай падзеяй.
Супрацоўнік хрысьціянскай дабрачыннай арганізацыі Samaritan’s Purse Кент Брэнтлі працаваў у Лібэрыі, дзе лекаваў хворых на ліхаманку Эбола.
Урад Беларусі выключыў паслугу кансультаваньня лекараў-спэцыялістаў зь пераліку платных мэдпаслугаў, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненьні зь Мінэканомікі.
Былы палітвязень распавёў пра вяртаньне ў соцыюм, турэмных аўтарытэтаў і палітычных, а таксама пра здароўе зэкаў, уласную бясьпеку ды іншае...
89% беларусаў паміраюць ад неінфэкцыйных захворваньняў. Алькаголь — добры спадарожнік у дарозе на могілкі.
У Беларусі кураць 11% жанчын і 50% мужчын. Кожныя 6 сэкундаў на плянэце памірае адзін чалавек, прычына сьмерці якога так ці інакш зьвязаная з курэньнем. За год такіх сьмерцяў набягае 38 мільёнаў.
Паводле апошніх дадзеных, колькасьць ахвяраў аварыі ў маскоўскім мэтро вырасла да дваццаці чалавек.
38 мільёнаў чалавек у сьвеце штогод паміраюць ад неінфэкцыйных захворваньняў. Асноўныя прычыны сьмерці — сардэчна-судзінныя хваробы, анкалягічныя і хранічныя рэсьпіраторныя захворваньні, а таксама цукроўка.
На Магілёўшчыне амаль кожны школьнік ужываў алькаголь. Паводле вынікаў ананімнага апытаньня, у гэтым прызналіся 90 працэнтаў непаўналетніх. Чаму п’е моладзь і хто падбівае яе да алькаголю?
Кактэйль пасьля трэніроўкі або чым нарошчваць цягліцы. Чырвонае мяса і рак: чым небясьпечны лішак бялку? Камбінацыі бялкоў.
Актывісты грамадзкай кампаніі супраць алькагалізацыі насельніцтва Беларусі сустрэліся зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам і прапанавалі ўраду зрабіць тэрміновыя захады, каб спыніць наступ алькаголю ў грамадзтве.
Яшчэ некалькі супрацоўнікаў Берасьцейскай філярмоніі цяжка захварэлі праз грыбок, які разьвіўся ў падвальным памяшканьні.
У Кіеве на 79-м годзе жыцьця памёр кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Уладзімір. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхату.