Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Касьцян: Лаўроў, Пуцін і Мядзьведзеў – гэта яшчэ не Расея


Госьць “Начной Свабоды” – былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Беларускага славянскага камітэту, першы намесьнік Міжнароднага славянскага парлямэнцкага саюзу Сяргей Касьцян, які ўжо другі раз трапіў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз.


Соўсь: Вы ужо другі раз трапляеце ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз. Вы назвалі санкцыі "дзікунствам гадоў сярэднявечча". Як паўплываюць гэтыя санкцыі на вашыя асабістыя пляны, ці давядзецца скасоўваць нейкія паездкі?

Касьцян: Я нічога ня буду скасоўваць, яно ніяк не адаб'ецца на маёй дзейнасьці. Я толькі хачу сказаць, што на нашу зямлю хадзілі і крыжакі, і тэўтоны, і Напалеон, і Гітлер. Усе хадзілі нас вучыць розуму. Але чым гэта скончылася, напэўна пан Лаўроў таксама ведае. Лаўроў, Пуцін і Мядзьведзеў – гэта яшчэ не Расея, і гэта яшчэ не расейскі народ. Мы ведаем адносіны да Беларусі, і да падзей у Беларусі, да беларускага народу, да ўсяго патрыятычнага славянскага сьвету. Таму мы будзем праводзіць сваю лінію на абарону сваіх інтарэсаў, на абарону інтарэсаў сваёй дзяржавы і беларускага народу. Мы хочам жыць па сваіх законах, а не па нейкіх там эўрапейскіх надуманых патрабаваньнях і прынцыпах. Мы таксама патрабуем, каб у Грузіі вызвалілі тых, хто да гэтага часу сядзіць у турме, тых, хто на выбарах выступаў супраць перамогі Саакашвілі, мы таксама патрабуем, каб сышоў у адстаўку ўрад Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, мы таксама патрабуем не парушаць правы чалавека ў ЗША, дзе да гэтага часу існуе сьмяротная кара. Мы не задаволеныя і правамі чалавека ў Расеі. Невядома за што арыштавалі Клачкова, Нямцоў сядзіць...

Соўсь: Вы выступаеце, каб былі вызваленыя вязьні, якія знаходзяцца ў турме ў Грузіі. А ці не хацелі б вы заклікаць да вызваленьня вязьняў, якія знаходзяцца ў беларускай турме?

Касьцян: Я наконт гэтага ўжо гаварыў, што дзейнічаюць сьледчыя органы, ёсьць суды, і гэтым яны займаюцца. Як і ў кожнай эўрапейскай краіне. Калі зьвярталіся да прэзыдэнтаў Францыі ці Фінляндыі пра тое, што гінуць расейскія дзеці, і пан Лаўроў не абараняе гэтых правоў. Прадаюць расейскіх дзяцей за мяжу, і гэта лічыцца нормай. І ніводзін палітык не заявіў пра гэта, яны кажуць, ёсьць суды, якія прымуць рашэньні, ёсьць сьледчыя органы. А чаму яны лічаць, што мы павінны ўмешвацца ў дзейнасьць судоў і сьледчых органаў? Мы ня маем на гэта права. Ім дадзена права, і яны вырашаць, хто вінаваты, а хто – не. І гэта павінен ведаць пан Лаўроў.

Слухаць гутарку цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG