На тле абвастрэньня адносінаў з Расеяй кіраўнік Беларусі шукае падтрымкі ў новага лідэра Ўкраіны. У такой сытуацыі Лукашэнка хоча бачыць Януковіча ў якасьці ня толькі надзейнага эканамічнага партнэра, але і палітычнага саюзьніка, які яго разумее. Пра гэта сьведчаць вынікі сёньняшняга афіцыйнага візыту ў Беларусь новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Пра тое, што стаіць за пацяпленьнем беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў, разважаюць расейскія палітолягі.