Лукашэнка палохае навукоўцаў разгонам Акадэміі навук
Вярхоўны суд Расеі прызнаў законнай адмову Цэнтравыбаркаму зарэгістраваць Рыгора Яўлінскага кандыдатам у прэзыдэнты.
Берасьцейскія прадавачкі лятарэяў «Спортлято» зьвярнуліся да генэральнага дырэктара РУП «Нацыянальныя спартыўныя лятарэі» з просьбай разабрацца ў канфлікце з рэгіянальным кіраўніцтвам.
Парлямэнт Украіны сёньня зноў адмовіўся адмяніць артыкул крымінальнага кодэксу, паводле якога асуджаная экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка.
У адным з ваенных гарадкоў у Лагойскім раёне адбыўся выбух бытавога газу ў жылым доме.
Экс-прэзідэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які ўжо амаль два гады жыве на тэрыторыі Беларусі, атрымаў беларускае грамадзянства, а нядаўна яшчэ і набыў нерухомасьць на ўскраіне беларускай сталіцы.
У інтэрнэце зьявілася відэа, у якім першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Надзея Каткавец распавядае пра ролю беларускіх птушкафабрык у інвэстыцыйных праектах.
Сырыйскія войскі сёньня пяты дзень запар працягваюць артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы жылых кварталаў гораду Хомс — асноўнага пункту супраціву паўстанцаў. Базаваны ў Лёндане сырыйскі Цэнтар у пытаньнях правоў чалавека паведамляе пра «дзясяткі ахвяраў».
8 лютага а 7-ай раніцы невядомыя замкнулі ў кайданкі ўваходную браму беларускай амбасады ў Празе. Кайданкі правіселі некалькі гадзінаў.
Стаўка рэфінансаваньня з 15 лютага зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты — да 43% гадавых.
Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Гомеля з просьбай аднавіць яму статус індывідуальнага прадпрымальніка.
Газэта «Ведомости» паінфармавала сёньня, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зьбіраецца сустрэцца 20 лютага з прадстаўнікамі несыстэмнай расейскай апазыцыі. Мяркуецца, што ў сустрэчы возьмуць удзел лідэры незарэгістраваных партыяў — 5–7 чалавек.
Георгі Станкевіч напісаў скаргу пра парушэньне ягоных правоў на абарону і на карыстаньне роднай мовай у Бешанковіцкім райсудзе. Але абласны суд вырашыў, што гэта неістотныя парушэньні.
У польскай газэце Rzeczpospolita Пётар Зыховіч камэнтуе паказ на дзяржаўным беларускім тэлеканале гістарычнага сэрыялу «Талаш» пра падзеі польска-савецкай вайны 1920 году. Падаем пераклад артыкулу.
Прадстаўнікі расейскай апазыцыі перадалі сёньня ў адміністрацыю прэзыдэнта Расеі сьпіс людзей, якія, на іх думку, зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі і павінны быць памілаваныя.
Браты Тарас і Алег Сурганы ранкам 8 лютага вывесілі ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг. Да 8 раніцы ён лунаў на асьвятляльнай вежы над чыгункай недалёка ад чыгуначнага вакзалу.
8 лютага Вярхоўны суд Расеі разглядае скаргу Рыгора Яўлінскага на адмову ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Сайт Радыё Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю з залы суда.
У Ізраілі сёньня праходзіць агульны страйк, арганізаваны найбольшым прафсаюзам краіны.
У партыі «Единая Россия» называюць правакацыяй сьцьвярджэньне, што некаторыя ўдзельнікі мітынгу ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Пуціна прыйшлі 4 лютага на Паклонную гару пад ціскам або за грошы. Аднак ёсьць людзі, якія пацьвярджаюць гэтую інфармацыю.
Хуткія прагулкі, паводле амэрыканскага дасьледніка Артура Крэймэра, карысныя ня толькі для цела, але і для мазгоў, а кажучы дакладней — для захаваньня добрай памяці.
Загрузіць яшчэ