Менскі гарадзкі суд не задаволіў наглядную скаргу, пададзеную праваабаронцам і ягоным адвакатам на прысуд Першамайскага раёну Менска і рашэньне калегіі Менскага гарадзкога суда.
Хочаце лепш вучыцца? Вучыцеся нанач.
8 чэрвеня суд Бабруйска задаволіў патрабаваньне старшыні суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіла Кавалькова да адміністрацыі прадпрыемства.
У Варшаве ўрачыста адкрыўся чэмпіянат Эўропы па футболе. У цырымоніі адкрыцьця ўзялі ўдзел звыш васьмісот валянтэраў з больш як 60 краінаў. Гульні першынства будуць праходзіць на васьмі стадыёнах у дзьвюх дзяржавах — Польшчы і Ўкраіне.
Так актывісты моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» спрабавалі прыцягнуць увагу да праблем з грамадзкімі свабодамі ў Беларусі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў у пятніцу закон аб памацненьні пакараньняў за парушэньні на масавых акцыях, прыняты раней Дзяржаўнай думаю і ўхвалены Саветам фэдэрацыі.
8 чэрвеня актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленьне пра тое, што зь ім ня будзе працягнуты кантракт.
З пачатку бягучага году органы дзяржаўнага санітарнага нагляду выявілі недахопы больш як на 21 000 аб’ектах гандлю, грамадзкага харчаваньня і прыдарожнага сэрвісу. Агулам у краіне праверана 65 тысяч прадпрыемстваў.
Улады Беларусі абавязаліся ў 2012 годзе прадаць дзяржаўнай уласнасьці на 2,5 млрд. даляраў.
Яшчэ сем краін Эўропы — Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Сэрбія, Альбанія і Ліхтэнштэйн — далучыліся да эканамічных і візавых санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.
Насельніцтву Беларусі цяпер «катэгарычна забаронена прыносіць хатнія харчы й напоі на ўрачыстасьці й застольлі ў рэстаранах, кафэ ці ў іншых аб’ектах грамадзкага харчаваньня».
Сьледзтва выставіла абвінавачваньне — замаху на ўчыненьне тэракту — зламысьніку, які спрабаваў падарваць будынак міліцыі ў Жлобіне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў бліжэйшыя 10 дзён прыме рашэньне аб прызначэньні даты парлямэнцкіх выбараў, якія павінны прайсьці восеньню гэтага году.
На ўвесь турнір футбольнага чэмпіянату Эўропы ў Польшчы і Ўкраіне УЭФА (Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый) прызначыла 12 галоўных судзьдзяў.
Справа з выдзяленьнем гэтай часткі крэдыту была застопарылася ў Маскве ў траўні, але падчас візыту ў Менск новага-старога кіраўніка Расеі Ўладзімера Пуціна ён паабяцаў вырашыць гэтае пытаньне.
Пра палітычна-эканамічныя маніпуляцыі беларускіх уладаў на нафтавым рынку піша ў матэрыяле «Менск растварае расейскую нафту» расейскі інтэрнэт-рэсурс gazeta.ru.
Пакінуў пасаду галоўны рэдактар расейскага тыднёвіка «Большой город» Філіп Дзядко. З пасады генэральнага дырэктара голдынгу «Коммерсант» звольнены Дзям’ян Кудраўцаў.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода абвяшчае стыпэндыю імя Вацлава Гаўла для журналістаў. Стыпэндыя мае падтрымаць маладых журналістаў, якія працуюць у краінах, дзе душыцца свабода слова і дзе журналістыка застаецца небясьпечнай прафэсіяй.
У Беларусі ў трэці раз цягам гэтага года павышаны цэны на аўтамабільнае паліва — у сярэднім на 5%.
7 чэрвеня ў менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі «Слоўнік Свабоды», якая выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды» да 10-годзьдзя сэрыі. Падчас імпрэзы чыталіся тэксты, пісаліся вершы, агучваліся пляны наконт наступных кніг. Усе, хто прыйшоў у кнігарню, атрымалі ў падарунак «Слоўнік Свабоды».
Загрузіць яшчэ