У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны заявілі, што ў ноч на 22 ліпеня расейскія войскі атакавалі краіну 42 ударнымі дронамі, 26 зь якіх змаглі зьбіць сродкі супрацьпаветранай абароны на поўдні і ўсходзе дзяржавы.
Каля 50 чалавек, датычных да справы «Беларускага Гаюна», могуць знаходзіцца толькі ў Берасьцейскім СІЗА.
У 2024 годзе ў агульнай колькасьці назваў кніг, выдадзеных у Беларусі, беларускамоўных было толькі 12,5%.
Лукашэнка зноў загаварыў пра «справядлівыя цэны» і кантроль за іх ростам. Тым часам інфляцыя склала ўжо 7,3%, хоць у плянах уладаў было ня больш за 5%.
Маленькія зубастыя монстры Лабубу сёлета выклікалі ўсясьветны фурор. Зоркі шоў-бізнэсу чапляюць гэтыя плюшавыя бірулькі на свае торбачкі й запаўняюць імі сацыяльныя сеткі. Ад Лісы з K-pop-гурту BLACKPINK да сьпявачкі Рыяны і Кім Кардаш’ян — шмат знакамітасьцяў заўважылі зь мілаю пачвараю Лабубу.
20 ліпеня — Міжнародны дзень шахматаў. У Беларусі гэтая годная гульня вядомая вельмі даўно, ёсьць адметныя беларускія назвы яе атрыбутаў. Пра шахматы і іншыя разумовыя забавы — моўны тэст.
Беларускаму панк-гурту Amaroka сёлета спаўняецца 20 гадоў. Яго заснавальнік, аўтар музыкі і тэкстаў Зьміцер Афанасенка, які цяпер жыве ў Каліфорніі, рыхтуе да юбілею новы рэліз. Туды ўвойдуць пяць запісаў, у якіх пераплятаюцца досьвед эміграцыі, асабістыя перажываньні і надзея на будучыню.
Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Амэрыканская сэнатарка Джын Шахін апублікавала праз акаўнт Сэнацкага камітэта па міжнародных справах ЗША ў сацсетцы X заклік вызваліць палітвязьня, журналіста беларускай службы Радыё Свабода Ігара Лосіка.
Лета ў разгары. Ці маюць яшчэ беларусы шанец трапіць на цёплае мора ці ў падарожжа па Эўропе? Якія самыя бюджэтныя і папулярныя турыстычныя кірункі? Разьбіраліся з экспэртамі, турыстычнымі апэратарамі і беларусамі, якія любяць вандраваць.
Былая палітзьняволеная, сьпявачка Мэрыем Герасіменка на сваёй старонцы ў Instagram расказала, што яе зьбіваў муж, і выставіла адпаведныя фотаздымкі. Свабода зьвярнулася да Мэрыем з просьбай расказаць гістрыю гвалту. На момант гэтай публікацыі адказу ад яе не было.
Беларускія праваабаронцы сочаць за разьвіцьцём падзей і папярэджваюць: «Маючы фота і відэа, сілавікі могуць знайсьці яшчэ дзясяткі пратэстоўцаў».
Выдаткі на войска ў Беларусі з 2022 году вырасьлі ў 2,6 раза. Усяго на абарону зараз выдаткоўваецца каля 2% ВУП. Гэта менш, чым у суседніх Літве і Польшчы. Расказваем, што ўдаецца зрабіць за гэтыя грошы і якое новае ўзбраеньне набывае Беларусь.
Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
Падзеі 17 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На ранейшыя звароты экспэртаў ААН улады Беларусі не адказалі.
Пагрозы родным і кліпы, якія нельга паказаць. Свабода пагаварыла з фронтмэнам горадзенскага гурту «Дзецюкі», які ўлады Беларусі празь пяць гадоў пасьля пратэстаў 2020-га прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Міністэрства замежных справаў Казахстану адмовіла ў акрэдытацыі 16 супрацоўнікам Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС).
Блогер Андрэй Павук у размове з карэспандэнтам Свабоды назваў «пустой справай» завядзеньне супраць яго ў Беларусі чарговай крымінальнай справы за нібыта зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.
Загрузіць яшчэ