26 чэрвеня — Усясьветны дзень барацьбы з ужываньнем наркотыкаў і іх незаконным абаротам.
Экспэрт у справах рэлігіі Наталка Базылевіч камэнтуе адкрыцьцё і асьвячэньне помніка Сергію Раданескаму.
У цэнтры імя Ёганэса Раў адбываецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджваньня пераможцаў. Радыё Свабода атрымла 3-е месца ў намінацыі «Рэклямная кампанія».
Затрыманага актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу адпусьцілі зь Мікашэвіцкага аддзелу міліцыі без складаньня пратаколу.
Эўразьвяз 25 чэрвеня ўвёў забарону на ўвоз тавараў з Крыму і Севастопаля без украінскай сэртыфікацыі.
Аляксандар Лукашэнка дазволіў украінскім грамадзянам з памежных вёсак пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу ў спрошчаным парадку і зьбіраць на беларускай тэрыторыі ягады й грыбы.
Эканаміст Барыс Жаліба лічыць, што падпісаньне Ўкраінай асацыяцыі з Эўразьвязам нейкім чынам пагражае беларускім эканамічным інтарэсам.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітзьняволены Алесь Бяляцкі.
Ці пагражае беларускім эканамічным інтарэсам падпісаньне Ўкраінай асацыяцыі з Эўразьвязам? Чаму Беларусь не падтрымала Расею ва ўвядзеньні эканамічных санкцыяў супраць Кіева?
Чаму ў Данбасе працягвае ліцца кроў? Толькі за ўчора там загінула 11 украінскіх вайскоўцаў. Свабодзе тлумачыць гэта кіраўнік украінскага Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.
Каля помніка вялікаму князю літоўскаму, які маюць афіцыйна адкрыць 27 чэрвеня ў Віцебску, круглыя суткі дзяжураць міліцыянты.
25 чэрвеня журы фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі абвесьціць пераможцаў конкурсу. У шорт-лісьце намінантаў — 5 праектаў Радыё Свабода.
Намесьнік дырэктара нацыянальнага парку «Белавеская пушча» па навуковай дзейнасьці Васіль Арнольбік тлумачыць, чаму тэрыторыю пад асаблівай аховай на беларускім баку пушчы скарацілі на 5 тысяч гектараў.
Берасьцейскія грамадзкія дзеячы выказваюць занепакоенасьць, што створаны на расейскія грошы цэнтар будзе спрыяць далейшай русыфікацыі і канчатковаму выцісканьню беларускай мовы і культуры.
Журы конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2014» вызначыла пераможцаў у дзевяці намінацыях, аднак упершыню ў гісторыі конкурсу не прысудзіла гран-пры.
Апошнім часам на Гомельшчыне было багата размоваў пра шматлікіх уцекачоў з Украіны. Аднак рэальна ў Гомельскім гарадзкім пункце часовага разьмяшчэньня, псыхалягічнай і сацыяльнай адаптацыі ўцекачоў жывуць цяпер шасьцёра грамадзянаў Украіны, якія афіцыйна зьвярнуліся ў міграцыйную службу па статус уцекачоў.
Сьледчы камітэт затрымаў старшыню Івейскага райвыканкаму.
Алесь Бяляцкі выйшаў на свабоду. Радыё Свабода сустрэла яго ў электрычцы Жлобін — Менск, а ў сталіцы чакалі сябры й паплечнікі.
Загрузіць яшчэ